Беларускамоўны курс робататэхнікі

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ВА ЎЗРОСЦЕ 6-10 ГАДОЎ

РОБАТАТЭХНІКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ВА ЎЗРОСЦЕ 6-10 ГАДОЎ

Мы стварылі беларускамоўны курс робататэхнікі для тых дзетак, якія любяць родную мову і хочуць атрымліваць веды на ёй.

Для стварэння робатаў выкарыстоўваюцца канструктары LEGO. Але статычны робат ― гэта не так цікава, як робат, які ўмее рухацца! 

 Менавіта таму на нашых занятках выкарыстоўваецца спецыяльная праграма, дзеці пішуць код і іх робат ажывае! Мы радыя бачыць шчырае захапленне дзяцей, калі іх стварэнне пачынае рухацца! 

  • Працягласць занятку 90 хвілін. 
  •  Адзін занятак на тыдзень. 
  •  Заняткі праходзяць у цэнтры Менска ў пяці хвілінах хады ад станцыі метро "Няміга". 
  • Кошт аднаго месяца (4 заняткі) 96 рублёў. 
  • Заняткі будуць праходзіць у панядзелак 17:00-18:30

Як праходзяць заняткі?


На занятках дзеці канструююць мадэлі з LEGO і "ажыўляюць" іх з дапамогай візуальных асяроддзяў праграмавання. 

Для стварэння робатаў выкарыстоўваюць канструктары LEGO, якія складаюцца з класічных дэталяў, матора, камутатара і датчыкаў. 

 Каб "ажывіць" свае стварэнні, дзеці выкарыстоўваюць візуальнае асяроддзе праграмавання LEGO Education WeDo.

 Запраграмаваць мадэль можна, перацягваючы разнастайныя іконкі ў працоўную вобласць. Дзякуючы гэтаму робат “ажывае”.  

Навошта аддаваць дзіцёнка на робататэхніку ў Robolab?

Робататэхніка ― гэта весела 

Захапляльныя эксперыменты, стварэнне чагосці новага сваімі рукамі. 

 Ранні старт у праграмаванні 

Дзеці не толькі вучацца канструяваць мадэлі з LEGO, але і ў гульнёвай форме вучацца іх праграмаваць. 

Развіццё любові да дакладных навук 

Навучэнцы Robolab з малых гадоў любяць матэматыку і фізіку. 


Што такое Школа робататэхнікі "ROBOLAB"?

Міжнародны адукацыйны праект

3300+ вучняў у Беларусі, Расіі і ЕС штогод

Брэнд году ― 2019

Срэбны медаль на конкурсе ў катэгорыі "Адукацыя"

7 гадоў

Навучаем дзяцей робататэхніцы, праграмаванню і рыхтуем да школы

Зручнае размяшчэнне

Заняткі праходзяць у цэнтры Менска ў пяці хвілінах хады ад станцыі метро "Няміга".